Вы тут

СМІ: амерыканскую падлодку часоў Другой сусветнай выявілі на дне Паўднёва-Кітайскага мора


Амерыканскую падводную лодку USS Harder часоў Другой сусветнай вайны знайшлі на дне Паўднёва-Кітайскага мора. Пра знаходку паведамляе ТАСС, спасылаючыся на партал Business Insider.


Па дадзеных крыніцы, судна захавалася дастаткова добра. Не абышлося і без разбурэнняў, аднак яны закранулі толькі баявой рубкі карабля. Як устаноўлена, падводная лодка з 79 вайскоўцамі на борце затанула 24 жніўня 1944 года.

Дакладна ўстанавіць назву падлодкі дапамаглі дадзеныя арганізацыі Lost 52, якая займаецца пошукам 52 амерыканскіх падлодак, патанулых у той перыяд, піша Business Insider.

Фота: Lost 52 Project

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.