Вы тут

«Зеніт» выйграў першы матч бронзавай серыі Адзінай Лігі ВТБ


Баскетбалісты «Зеніта» выйшлі наперад у серыі за бронзавыя ўзнагароды Адзінай Лігі ВТБ, паведамляе БелТА.


Сёння ў стартавым паядынку ў Санкт-Пецярбургу гаспадары ва ўпартай барацьбе адолелі Краснадарскі «Лакаматыў-Кубань» з розніцай у два ачкі — 79:77. Наступны матч серыі да трох перамог таксама адбудзецца на пляцоўцы зенітаўцаў 27 мая, а 30 мая сапернікі сустрэнуцца ў Краснадары.

Серыя за золата «банкаўскага» турніру пачнецца заўтра ў Казані, дзе дзеючы чэмпіён УНІКС прыме баскетбалістаў маскоўскага ЦСКА. Галоўны фінал прадоўжыцца да чатырох вікторый адной з каманд.

ЦСКА дзесяць разоў станавіўся пераможцам Адзінай Лігі ВТБ, па адным чэмпіёнскім тытуле заваявалі баскетбалісты «Хімак», «Зеніта» і Унікса.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.