Вы тут

Лукашэнка разлічвае на хуткае аднаўленне паўнавартаснага ўзаемадзеяння з Грузіяй


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Грузіі з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Заснаваныя на гістарычных хрысціянскіх традыцыях аднолькавыя каштоўнасці народаў Беларусі і Грузіі, сапраўдная любоў да Айчыны і моцнае жаданне жыць і працаваць на сваёй зямлі спакон вякоў нас аб’ядноўвалі», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што такая духоўная блізкасць, пачуццё разумення, добразычлівасць і шчырасць сучасных адносін дапамогуць у бліжэйшы час аднавіць паўнацэннае ўзаемадзеянне дзвюх краін па ўсіх напрамках.

«Перакананы, што палітычная сталасць грамадскай супольнасці, жыццёвая мудрасць і нязломная воля грузінскага народа, а галоўнае — зацікаўленасць у захаванні стабільнасці ў нашым агульным рэгіёне з поспехам пераадолеюць усе існуючыя супярэчнасці», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў грузінскаму народу міру, стойкасці і мужнасці для ўмацавання сваёй дзяржаўнасці.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.