Вы тут

«Бізнэсмэны» прадавалі мяса з жывёльных могільнікаў


Супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС затрымалі грамадзян, якія забіралі з жывёльных могільнікаў тушы загінуўшых жывёл, разбіралі і адмывалі мяса, якое затым пускалі ў абарот дзеля нажывы. Пра гэта паведамляюць «Минск-Новости» са спасылкай на эфір тэлеканала АНТ.


Некалькі фігурантаў, раней судзімых за крадзеж буйной рагатай жывёлы, на тэрыторыі Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей займаліся крадзяжамі з жывёльных могільнікаў. За гэтымі месцамі зламыснікі назіралі ў тым ліку з дапамогай фотапастак, каб у зручныя моманты прыязджаць на раздзелку незаўважна.

На апублікаваных кадрах аператыўнай здымкі бачна, як зламысніці хітрасцю мелі намер збыць адну з партый. «Прадукт», апрацаваны для надання яму хоць нейкага таварнага выгляду, «прадпрымальнікі» выдалі за хатні.

У той жа час на дзяржпрадпрыемстве, дзе дзейнічаюць па інструкцыі і адказваюць за якасць, на кожнай тушы нанесены штрыхкод і кляймо. Перш чым яго паставіць, ветурачы сочаць за ўсімі паказчыкамі, правяраюць прадукцыю. Адзначана, што калі жывёла гіне сама, то не прыдатная ў ежу людзям ні ў якім разе. Тэхнолагі кажуць, што мяса, якое прадавалі «бізнэсмэны», ніколі б не прайшло і візуальнай праверкі, нават па фота.

Лагічнае пытанне: як няякасны нават па выглядзе тавар мог дайсці да прылаўка? Такое, як сцвярджаецца ў відэасюжэце, адбывалася па злачынным ланцугу. Прагучала інфармацыя аб адной краме, задзейнічанай у схеме. У гэтым жа будынку кавалкі дрэннага мяса рэанімавалі для аптовых продажаў і змешвалі з добрай прадукцыяй.

Спецыялісты вывучылі знойдзены ялавічны паўфабрыкат. Па іх словах, ён ужо меў прыкметы няякаснага тавара. Таксама ў ім знайшлі бактэрыі сальманелы і кішачнай палачкі. Ужываць у ежу такі выраб небяспечна.

На апублікаваным запісе тэлефоннай размовы датычная да «тухлай» схемы тэхнолаг вытворчага цэха прыватнага прадпрыемства падзялілася правераным спосабам, як даць дрэннаму мясу другое жыццё. Метад уключаў стараннае прамыванне тухляціны сродкам для чысткі, якое ёсць на шматлікіх кухнях. Яшчэ выкарыстоўваліся сода і шокавая замарозка. Знаўцы сакрэтаў па ператварэнні адходаў у даходы рукі не пэцкалі — наймалі гастарбайтараў.

Затрыманыя ўсе асноўныя фігуранты злачыннага бізнэсу, але кропка ў гэтай справе яшчэ не пастаўлена.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.