Вы тут

Беларускія гімнасткі заваявалі больш за 20 узнагарод турніру «Гран-пры «Нябесная грацыя»


У сталіцы завяршыліся міжнародныя спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы «Гран-пры «Нябесная грацыя», паведамляе БелТА.


Фота: Міністэрства спорту

Удзел у турніры прынялі 120 гімнастак з шасці краін — Беларусі, Расіі, Арменіі, Кыргызстана, Узбекістана і Азербайджана. Спартсменкі разыгралі медалі ў трох узроставых катэгорыях: сеніёркі, юніёркі і прэ-юніёркі. У самым прэстыжным відзе праграмы — мнагабор’і ў сеніярок — серабро заваявала наша Дар’я Вярэніч, уступіўшы толькі расіянцы Марыі Барысавай. Таксама на рахунку Вераніч два медалі ў фіналах асобных відаў: золата ў практыкаванні з абручом і бронза са скакалкай. Трохразовым прызёрам «Нябеснай грацыі» стала беларуска Аліна Рэчкіна, у яе актыве два сярэбраныя (мяч, булавы) і бронза (абруч). Другі вынік у кампазіцыі са скакалкай паказала наша Дар’я Грохатава, якая таксама была трэцяй у фінале са стужкай. У групавых практыкаваннях беларускія каманды занялі першае і трэцяе месцы.

У спаборніцтвах юніёрак чатыры ўзнагароды з шасці магчымых сабрала Ніколь Леўта: беларуска выйграла золата ў кампазіцыі з абручом і набрала другую суму ў мнагаборстве і ў фінале са стужкай. Акрамя таго, Леўта атрымала бронзу ў праграме з мячом, дзе першынствавала заваявала яе сяброўка па зборнай Кіра Бабкевіч. Два медалі заваявала наша Ніка Косціна (серабро з абручом і бронзу са скакалкай), яшчэ адно трэцяе месца дадала Маргарыта Журавіч (булавы). У групавых практыкаваннях беларускія юніёркі сталі найлепшымі.

У спаборніцтвах прэ-юніёрак спартсменкі нашай каманды выйгралі пяць узнагарод (1-2-2). На п’едэстал у кожным з трох відаў праграмы трапіла Вера Ларычкова (золата і дзве бронзы). Такім чынам, агульны вынік грацый з Беларусі на турніры ў Мінску склаў 24 медалі (шэсць залатых, дзевяць сярэбраных і дзевяць бронзавых).

Спаборніцтвы ў сталіцы Беларусі былі арганізаваны Міжнароднай асацыяцыяй клубаў мастацкай гімнастыкі «Нябесная грацыя», прэзідэнтам якой з’яўляецца алімпійская чэмпіёнка Аліна Кабаева.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.