Вы тут

Рэдкі парад планет адбудзецца 3 чэрвеня


Астраномы заявілі аб надыходзячым 3 чэрвеня «парадзе планет». Такія з’явы адбываюцца раз на 20 гадоў, паведамляе «МИР 24».


Фота з адкрытых крыніц

Чатыры планеты: Венера, Юпітэр, Меркурый і Уран — выстаяцца блізка адна да адной. Яны будуць у сектары 20-30 градусаў паблізу Сонца. Аднак назіраць гэтую з’яву на яркім дзённым небе будзе немагчыма, таму парад планет можна назваць нябачным.

У Маскоўскім планетарыі ўдакладнілі, што 3 чэрвеня ўсе планеты будуць знаходзіцца па адзін бок ад Сонца ў такім парадку: Сонца, Венера, Юпітэр, Меркурый, Уран, Марс, Няптун і Сатурн. З іх толькі Сатурн атрымаецца ненадоўга ўбачыць вельмі нізка над гарызонтам перад усходам Сонца пры ўмове яснага неба. Таксама да планет «далучыцца» тонкі серп Месяца, які будзе недалёка ад Марса.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».