Вы тут

Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца 27 мая ў Беларусі


Кароткачасовыя дажджы і навальніцы прагназуюць у Беларусі 27 мая. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.


У цэлым па краіне чакаецца пераменная хмарнасць. Уначы без ападкаў. Днём месцамі, пераважна па паўночнай палове краіны, — кароткачасовыя дажджы і навальніцы. У асобных раёнах максімальная тэмпература паветра дасягне плюс 30 градусаў, адзначылі ў Белгідрамеце.

Уначы вецер будзе няўстойлівы слабы, днём паўднёва-ўсходні, усходні слабы да ўмеранага, парывісты — пры навальніцах.

Мінімальная тэмпература паветра ноччу складзе 8-14 градусаў цяпла, месцамі па поўдні краіны — плюс 5-7. Днём паветра прагрэецца да 24-30 градусаў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».