Вы тут

Гродзенскі «Нёман» другі раз выйграў Кубак Беларусі па футболе


Футбалісты гродзенскага «Нёмана» другі раз сталі ўладальнікамі Кубка Беларусі, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Учора ў Жодзіне ў вырашальным паядынку 33-га кубкавага розыгрышу каманда Ігара Кавалевіча абыграла «Іслач» з Мінскага раёна з лікам 2:0, забіўшы па галу ў кожным тайме. У першай палове сустрэчы гродзенскія футбалісты гулялі значна больш актыўна за сапернікаў і на 32-й хвіліне іх чарговая атака завяршылася дакладным ударам Ягора Зубовіча. Пасля перапынку «Нёман» таксама поўнасцю кантраляваў ход паядынку і ў сярэдзіне другога тайма Павел Савіцкі ўстанавіў канчатковы вынік.
Гродзенская дружына чацвёрты раз гуляла ў фінале і паўтарыла поспех 1993 года, калі быў абыграны рэчыцкі «Ведрыч». «Ваўкі» другі раз уступілі ў вырашальным кубкавым паядынку — у 2021 годзе яны прайгралі барысаўскаму БАТЭ.

У рашаючай сустрэчы мінулага сезона жодзінскія тарпедаўцы перамаглі БАТЭ з вынікам 2:0. 

БАТЭ з’яўляецца пяціразовым пераможцам кубкавых турніраў, па тры трафеі ў актыве мінскага «Дынама», салігорскага «Шахцёра», «Гомеля», бабруйскай «Белшыны» і брэсцкага «Дынама».

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.