Вы тут

Пуцін адпраўляецца з двухдзённым візітам ва Узбекістан


Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адправіцца з двухдзённым візітам ва Узбекістан, дзе правядзе перамовы з прэзідэнтам Шаўкатам Мірзіёевым. Пра гэта паведамляе ТАСС.


Фота: ТАСС

Гэты візіт стане трэцяй замежнай паездкай Пуціна пасля яго інаўгурацыі 7 мая. Візіт будзе мець статус дзяржаўнага, што з’яўляецца найвышэйшай формай візіту.

Як паведаміла прэс-служба Крамля, Пуцін і Мірзіёеў абмяркуюць стан і перспектывы развіцця расійска-узбекістанскіх адносін, стратэгічнага партнёрства і саюзніцтва. Яны таксама абмяняюцца думкамі па актуальных рэгіянальных пытаннях.

Прэзідэнты прымуць удзел у першым пасяджэнні Савета рэгіёнаў Расіі і Узбекістана. Акрамя таго, будзе падпісана некалькі сумесных дакументаў. Першыя мерапрыемствы ў Пуціна ва Узбекістане запланаваны на сённяшні вечар.

Звычайна дзяржаўны візіт уключае наведванне двух гарадоў, аднак на гэты раз Пуцін наведае толькі Ташкент. Памочнік прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Юры Ушакоў адзначыў, што гэтае пытанне можна вырашыць у залежнасці ад патрэб бакоў.

Апошнім разам Пуцін наведваў Узбекістан у верасні 2022 года для ўдзелу ў саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Мірзіёеў і Пуцін сустракаліся крыху больш за два тыдні таму, калі ўзбекістанскі лідар прыязджаў у Маскву на Дзень Перамогі.

Прэзідэнты рэгулярна размаўляюць, у тым ліку па тэлефоне. Апошняя такая размова адбылася 21 мая. Яны абмеркавалі паглыбленне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва напярэдадні візіту.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.