Вы тут

У Чавусах з-за дзіцячага свавольства агонь знішчыў 150 тон ільнотрасты


Пажар ільнотрасты адбыўся на тэрыторыі прыватнага прадпрыемства ў Чавусах Магілёўскай вобласці. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на МНС.


Ільнотраста пад жалезабетонным навесам на тэрыторыі прадпрыемства па вул. Вытворчай загарэлася ўвечары 25 мая. Ратавальнікам паведамілі аб інцыдэнце ў 19.17.

Пажар знішчыў 150 т ільнотрасты, пашкодзіў 70 кв. м шыфернага даху.

Пацярпелых у выніку ўзгарання няма, прычынай інцыдэнту стала дзіцячае свавольства з агнём.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».