Вы тут

Фільм «Анора» з расійскімі акцёрамі заваяваў Залатую пальмавую галіну Канскага фестывалю


У Францыі ўручаны ўзнагароды 77-га Канскага кінафестывалю, паведамляе tvr.by.


Фота pexels.com

Уладальнікам Залатой пальмавай галіны стала карціна «Анора» амерыканскага рэжысёра. Шон Бэйкер адзначыў, што ён працаваў з расійскімі акцёрамі і быў бы рады, каб вынік убачылі ў іх роднай краіне.

Другой па значнасці ўзнагароды — Гран-пры фестывалю — удастоілі драму індыйскай вытворчасці «Усё, што мы ўяўляем як святло» рэжысёра Паял Кападыя.

Лепшым рэжысёрам назвалі партугальца Мігеля Гамеша за фільм «Гранд-тур».

Іранскі рэжысёр Махамад Расулоф атрымаў спецпрыз журы за фільм «Насенне святога інжыра».

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.