Вы тут

Шэсць узгаранняў у лясным фондзе ліквідавала дзяржлесахова за суткі


Шэсць узгаранняў у лясным фондзе за суткі ліквідавана дзяржлесаахранай. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства лясной гаспадаркі.


Фота БелТА

Агульная плошча лясных пажараў дасягнула 2,9 га. Яны адбыліся ў Мілашэвіцкім, Лельчыцкім, Пухавіцкім, Мінскім, Быхаўскім, Рэчыцкім лясгасах, адзначылі ў ведамстве.

Усяго ж з пачатку года дзяржлесахова ліквідавала 98 лясных пажараў на плошчы 106 га.

Толькі ў двух раёнах Беларусі не ўведзеныя абмежаванні і забароны на наведванне лясоў

Мінлясгас заклікае беларусаў пры наведванні лясоў быць вельмі асцярожнымі, выконваць меры пажарнай бяспекі і не парушаць уведзеныя забароны, абмежаванні на наведванне лясоў. Інфармацыя аб такіх рашэннях аператыўна адлюстроўваецца на інтэрактыўнай карце на сайце ведамства.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.