Вы тут

У Пекіне адкрыўся міжнародны кінафестываль фільмаў-опер


У рамках Міжнароднага кінафестывалю фільмаў-опер, які адкрыўся ў Нацыянальным цэнтры выканальніцкіх мастацтваў Кітая (НЦВМ), будуць прадстаўлены 14 айчынных і замежных кінакарцін, перадае «Сіньхуа».


Большасць фільмаў, якія ўвайшлі ў праграму фестывалю, з’яўляюцца операмі, уключаючы «Травіяту» Джузэпэ Вердзі ў пастаноўцы НЦВМ, класічную пастаноўку «Дзяўчына з Захаду» нью-ёркскага тэатра «Метрапалітэн-опера», а таксама экранізацыю пекінскай оперы «Як быў схоплены Цаа Цаа» Шанхайскага тэатра пекінскай оперы. У рамках фестывалю таксама будзе паказана некалькі дакументальных фільмаў, у тым ліку «Эніа», які прысвечаны легендарнаму італьянскаму кінакампазітару Эніа Марыконэ.

Намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра выканальніцкіх мастацтваў Гуань Цзяньба адзначыў, што з моманту свайго заснавання ў 2016 годзе Міжнародны кінафестываль фільмаў-опер прадставіў гледачам цэлы шэраг выдатных твораў выканальніцкага мастацтва. Як паведамілі ў НЦВМ, сёлета фестываль працягнецца да 31 ліпеня. Тысячы паказаў пройдуць прыкладна на 300 пляцоўках у 24 гарадах, уключаючы Пекін, Шанхай, Гуанчжоў, Цындаа і Чэнду.

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.