Вы тут

Пажар у парку атракцыёнаў у Індыі забраў жыцці 27 чалавек


У Індыі здарыўся пажар у парку атракцыёнаў, дзе знаходзіліся больш за 300 чалавек. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Фота Reuters

Трагедыя адбылася ў горадзе Раджкот 25 мая. У нейкі момант агонь успыхнуў у часовым будынку, дзе размяшчаліся боўлінг, картынг і атракцыёны для скачкоў на батуце. Полымя хутка пачало распаўсюджвацца і ўжо праз некалькі хвілін канструкцыя абрынулася, перакрыўшы выхад. Вялікая колькасць наведвальнікаў парку апынуліся заблакаваныя ўнутры.

Ахвярамі пажару сталі мінімум 27 чалавек, пераважна гэта дзеці, удакладняе выданне.

Узгаранне аператыўна ліквідавалі, на месцы ідзе разбор завалаў.

Прычыну пажару ў парку атракцыёнаў высвятляюць. Паліцыя распачала крымінальную справу аб халатнасці.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».