Вы тут

Дарожную разметку ноччу нанясуць на 16 участках у Мінску


У Мінску на 16 участках вулічна-дарожнай сеткі ноччу запланавана нанясенне разметкі. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Фота БелТА

Абнаўляць разметку будуць на праспектах Незалежнасці (ад вул.Сурганава да вул.Казлова) і Пушкіна (ад вул.Матусевіча да вул. Прытыцкага), вуліцах Пуліхава, Харкаўскай, Ванеева, Якуба Коласа, Ціміразева, Выгоцкага і Лагойскім тракце.

Таксама, па дадзеных КУП «СМЭП» Мінгарвыканкама, у ноч на панядзелак свежая дарожная разметка з’явіцца на МКАД (ад вул.Францыска Скарыны да пр.Партызанскага, ад Даўгінаўскага гасцінца да пр.Пераможцаў) і развязцы МКАД — пр.Незалежнасці. Аналагічныя абнаўленні чакаюцца на вуліцах Прытыцкага (ад вул.Каменнагорскай да мяжы горада і ад вул. Жудро да вул. П. Глебкі), Куйбышава (ад вул. Янкі Купалы да вул. Кісялёва) і Сурганава (ад вул. Акадэмічнай да вул. Платонава).

ДАІ рэкамендуе ўлічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту руху.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».