Вы тут

Дэкада кібербяспекі стартуе ў Беларусі з 27 мая


МУС з 27 мая па 5 чэрвеня правядзе дэкаду кібербяспекі. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на ведамства.


Фота БелТА

Гаворка пра комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, мэта якога-павысіць лічбавую пісьменнасць беларусаў.

Праграма дэкады ўключае лекцыі і семінары, на якіх спецыялісты раскажуць аб распаўсюджаных відах IT-злачынстваў, агучаць практычныя парады, як абараніць сябе ад зламыснікаў і захаваць сродкі падчас ажыццяўлення фінансавых аперацый, адзначылі ў МУС.

Увага супрацоўнікаў будзе сфакусіравана на ўразлівых катэгорыях – пажылыя людзі і дзеці. Непаўналетнім супрацоўнікі нагадаюць правілы паводзін у сацсетках, месенджарах, а таксама анлайн-гульнях. Аб найбольш распаўсюджаных правапарушэннях падлеткаў у Інтэрнэце і адказнасці за такія дзеянні гаворка пойдзе і на школьных сходах з педагогамі і бацькамі.

У МУС нагадалі, што кожны карыстальнік павінен разумець: выдаліць лічбавыя сляды ў сетцы цалкам немагчыма. Таму беспакаранасць і ананімнасць, якую нібыта абяцаюць арганізатары злачынных схем, — гэта толькі хітрасць.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».