Вы тут

МУС: У Мінску затрымалі двух педафілаў


У Мінску затрымалі двух педафілаў. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе МУС Беларусі.


Фота БелТА

У рамках спецыяльнай праграмы «Дзяцінства без насілля», якую праводзіць сталічная міліцыя, аператыўнікі ў сферы нораваў затрымалі 39-гадовага мінчаніна, які ўчыніў дзеянні сексуальнага характару ў адносінах да малалетняй.

«Устаноўлена, што фігурант пазнаёміўся з 13-гадовай школьніцай у тэматычнай групе месэнджара. Дакладна ведаючы ўзрост дзяўчынкі, ён вёў з ёй інтымную перапіску і дасылаў свае адкрытыя фатаграфіі. Пасля настаяў на сустрэчы і ў пад’ездзе жылога дома здзейсніў дзеянні сексуальнага характару», — адзначылі. у прэс-службе МУС.

Таксама за такія дзеянні супрацоўнікамі міліцыі затрыманы 36-гадовы жыхар сталіцы. Мужчына спакусіў непаўналетнюю школьніцу, з якой пазнаёміўся ў сацыяльнай сетцы.

Следчымі распачаты крымінальныя справы. Правяраецца дачыненне затрыманых да аналагічных злачынстваў.

«Кантралюйце вольны час вашых дзяцей. Будзьце ў курсе, чым дзіця занята ў інтэрнеце, бо менавіта там лягчэй за ўсё сустрэць педафіла. Усталюйце даверныя адносіны з дзецьмі, а калі стала вядома аб злачынстве — неадкладна паведаміце ў міліцыю», — рэкамендуюць праваахоўнікі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».