Вы тут

Выпрабаванні ваеннаслужачых на права нашэння нагруднага знака «Доблесць і майстэрства» пройдуць 27-31 мая


Выпрабаванні ваеннаслужачых на права нашэння нагруднага знака «Доблесць і майстэрства» пройдуць з 27 па 31 мая на палігоне Ласвіда 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Мінабароны.


Фота БелТА

У выпрабаванні прымуць удзел больш за 100 чалавек. Сярод іх прадстаўнікі сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, Заходняга аператыўнага камандавання, курсанты Ваеннай акадэміі Беларусі, а таксама прадстаўнікі Узброеных Сіл Казахстана.

Ваеннаслужачыя выканаюць нарматывы па прадметах баявой і спецыяльнай падрыхтоўкі, дэсантаванне, арыентаванне на незнаёмай мясцовасці, пераадолеюць спецыяльную паласу перашкод, а таксама будуць змагацца ў спарынг-баях.

У гэтым годзе ў якасці наглядальнікаў на выпрабаванні прысутнічаюць прадстаўнікі В’етнама і Узбекістана.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».