Вы тут

Рэспубліканскі фармуляр лекавых сродкаў абнавілі ў Беларусі


Рэспубліканскі фармуляр лекавых сродкаў абнавілі ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя нумар 91 ад 15 мая 2024 года, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


Фота БелТА

Як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, прававы акт накіраваны на павышэнне якасці аказання медыцынскай дапамогі, удасканаленне лекавага забеспячэння арганізацый аховы здароўя, забеспячэнне даступнасці лекавых сродкаў і аптымізацыю расходаў на лячэнне пацыентаў.

Пастанова набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання.

Рэспубліканскі фармуляр лекавых сродкаў — спіс сродкаў з даказанай эфектыўнасцю, дапушчальнай бяспекай, найбольш эканамічна выгадных пры выкарыстанні бюджэтных сродкаў, што выдзяляюцца на ахову здароўя.

Фармуляр пераглядаецца не радзей як адзін раз у год і ўстанаўліваецца Міністэрствам аховы здароўя. Ён выкарыстоўваецца для фарміравання і распрацоўкі пераліку асноўных лекавых сродкаў, гадавых планаў дзяржзакупак лексарэдстваў, клінічных пратаколаў, метадаў аказання медыцынскай дапамогі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».