Вы тут

У Мінскай вобласці адкрыта 109 месцаў для купання


У Мінскай вобласці адкрыта 109 месц для купання. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Мінскай абласной арганізацыі АСВОД.


Фота БелТА

Больш за ўсё добраўпарадкаваных пляжаў адкрыта ў Мядзельскім і Крупскім раёнах — 10 і 9 адпаведна. У Мядзельскім раёне 9 пляжаў размешчаны паблізу акваторыі возера Нарач. У Крупскім самым папулярным месцам адпачынку каля вады з’яўляецца возера Сялява, дзе дзейнічаюць 7 пляжаў.

У Барысаўскім раёне арганізавана адпачыць і набывацца можна ў 8 месцах. Тут купанне арганізавана ў асноўным на берагах ракі Бярэзіна.

У Стаўбцоўскім раёне месцам прыцягнення купальшчыкаў з’яўляецца рака Нёман: з 7 дзейных пляжаў 5 размешчаны ў яе акваторыі.

У Мінскім раёне загараць і купацца пад наглядам ратавальнікаў можна на возеры Вяча (4 пляжы), а таксама на рацэ Пціч. Адпачывальнікаў тут прымаюць 5 пляжаў.

На вадаёмах вобласці бяспеку адпачывальнікаў забяспечваюць 7 выратавальных станцый і 57 пастоў АСВОД.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».