Вы тут

Сем чалавек сталі ахвярамі разбуральнага тарнада ў ЗША


Не менш як 7 чалавек загінулі, а дзясяткі людзей атрымалі раненні пасля таго, як тарнада пранеслася па цэнтральнай частцы ЗША, разбурыўшы будынкі і аўтазаправачную станцыю, дзе хаваліся дзясяткі людзей. Аб гэтым паведамляе BBC.


Фота БелТА

У суботу ўвечары моцныя штормы прайшлі над штатамі Тэхас і Аклахома, пры гэтым акруга Кук на поўнач ад Даласа апынулася ў ліку найбольш пацярпелых раёнаў.

Шэрыф акругі паведаміў, што загінулі пяць чалавек, але, паводле яго слоў, чакаецца рост колькасці ахвяр. Аднак ён выказаў надзею, што ў выніку пошукава-выратавальных работ пад заваламі будуць знойдзены і іншыя выжылыя, дадаўшы, што разбурэнні, нанесеныя тарнада, даволі сур’ёзныя.

На кадрах відэа, размешчаных у сетцы, бачна, што заправачная станцыя, дзе, паводле некаторых звестак, хаваліся 60-80 чалавек, амаль цалкам разбурана, а пашкоджаныя аўтамабілі не падлягаюць аднаўленню.

У Аклахоме ў акрузе Мэйс два чалавекі загінулі і яшчэ шэсць атрымалі раненні, як паведамілі BBC у мясцовым упраўленні па надзвычайных сітуацыях. Стыхія перакуліла грузавікі, якія перакрылі шашу недалёка ад Даласа.

Сярод загінуўшых падчас тарнада ў ЗША двое дзяцей ва ўзросце двух і пяці гадоў.

Май звычайна з’яўляецца самым актыўным месяцам у годзе для моцных тарнада.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.