Вы тут

У 2023 годзе колькасць скаргаў на работу ЖКГ у Мінскай вобласці знізілася на 1,6 працэнта


У 2023 годзе колькасць скаргаў на працу ЖКГ у Мінскай вобласці знізілася на 1,6 працэнта. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.


Фота БелТА

Аналізуючы колькасць зваротаў і іх спецыфіку, старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын адзначыў: «Пытанне менавіта ў якасным аказанні паслуг насельніцтву і адсутнасці правільнай сістэмы работы».

У некаторых рэгіёнах, на яго думку, слаба арганізавана зваротная сувязь з насельніцтвам па пытаннях якасці паслуг. Яшчэ адна балючая тэма — добраўпарадкаванне.

«Важна таксама ўключаць грамадзян у мерапрыемствы, каб яны па меры магчымасці ўдзельнічалі ў добраўпарадкаванні», — адзначыў Турчын.

За мінулы год у рэгіёне адрамантавалі 178 прыдамавых тэрыторый і замянілі 100 ліфтаў.

За апошнія тры гады ў эксплуатацыю ўвялі 8 ачышчальных збудаванняў. Палову з іх — летась. За гэты перыяд замянілі 88 км сетак водазабеспячэння і 38 км — водаадвядзення. А яшчэ ў вобласці з’явіліся 75 станцый абезжалезвання. За тры гады ў Мінскай вобласці набылі 27 смеццявозаў, 16,6 тыс. кантэйнераў для збору ТКА і раздзельнага збору адходаў.

«Гэта лакмусавая паперка нашай работы. Сёння на прыёмы грамадзяне прыходзяць менавіта па пытаннях ЖКГ», — падкрэсліў Аляксандр Турчын.

Працягваецца рамонт пешаходнага моста на ўчастку Фаніпаль — Негарэлае. У гэтым годзе запланаваны капітальны рамонт 9 і рэканструкцыя 3 мастоў. Адрамантавана 1,6 тыс. кв.м вулічна-дарожнай сеткі. У 2024 годзе ў планах бягучы рамонт больш як 1 тыс. кв.м і капітальны рамонт 1 тыс. кв.м дарог.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».