Вы тут

Дзеючы прэзідэнт Літвы перамог на выбарах кіраўніка дзяржавы


Дзеючы прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа атрымаў перамогу ў другім туры выбараў кіраўніка дзяржавы, набраўшы 74,43 працэнта галасоў. Аб гэтым сведчаць даныя галоўнай выбарчай камісіі краіны, паведамляе ТАСС.


Фота БелТА

Пасля падліку галасоў на ўсіх 1895 выбарчых участках яго саперніца — прэм’ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманітэ — атрымала 24,06 працэнта галасоў. Яна прызнала ўжо сваё паражэнне і павіншавала Наўседу з другім тэрмінам на пасадзе кіраўніка дзяржавы. Паводле інфармацыі партала нацыянальнага літоўскага радыё, Шыманітэ вернецца да работы ў якасці прэм’ер-міністра 27 мая.

Паведамляецца, што яўка ў другім туры склала 49,6 працэнта.

12 мая ў Літве прайшоў першы тур прэзідэнцкіх выбараў, у ходзе якога Наўседа набраў 44,19 працэнта галасоў, а Шыманітэ — 19,78 працэнта. Усяго на пасаду прэзідэнта ў першым туры прэтэндавалі восем кандыдатаў. Паколькі ніхто з іх не дасягнуў 50 працэнтаў, на 26 мая быў назначаны другі тур.

На папярэдніх выбарах прэзідэнта ў 2019 годзе Наўседа і Шыманітэ ўжо выходзілі ў другі тур.

У Літве кіраўнік дзяржавы выбіраецца прамым тайным галасаваннем на пяць гадоў. Для кандыдатаў існуе ўзроставы цэнз — 40 гадоў, а таксама патрабаванні быць грамадзянінам Літвы па паходжанні і жыць у краіне не менш за тры апошнія гады.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».