Вы тут

У Аршанскім раёне канфіскавалі звыш 17,5 тон каляровага металу


Праваахоўнікі канфіскавалі звыш 17,5 т каляровага металу ў Аршанскім раёне. Падрабязнасці БелТА паведамілі ў прэс-службе МУС Беларусі.


Фота БелТА

Супрацоўнікі БЭЗ І ДАІ спынілі грузавы аўтамабіль Scania. У ходзе агляду прычэпа ў ім знойдзена звыш 17,5 т каляровага металу на агульную суму Br21 тыс.

«Кіроўца фуры, 48-гадовы жыхар Баранавіч, дакументы на груз падаць не змог. Ён растлумачыў, што знаёмы мужчына прапанаваў зарабіць — перавезці крышан каляровага металу з Беларусі ў Расію», — адзначылі праваахоўнікі.

У адносінах да мужчыны складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне парадку вывазу з Беларусі лому і адходаў чорных і каляровых металаў. Яму пагражае буйны штраф і канфіскацыя прадмета правапарушэння. Груз канфіскаваны.

Праводзяцца далейшыя мерапрыемствы па ўстанаўленні ўсіх абставін.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.