Вы тут

Парламенцкая дэлегацыя Беларусі на чале з Качанавай накіруецца з візітам у КНР


Сёння афіцыйная парламенцкая дэлегацыя на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай накіруецца з візітам у Кітайскую Народную Рэспубліку. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.


Фота БелТА

У склад дэлегацыі таксама ўвайшлі намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзім Іпатаў, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Сівец, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ігар Луцкі, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзіслаў Татарыновіч, міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў, старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна.

Згодна з Пагадненнем аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь і Усекітайскім сходам народных прадстаўнікоў Кітайскай Народнай Рэспублікі створаны Камітэт высокага ўзроўню па супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі дзвюх краін. У час візіту адбудзецца першае пасяджэнне гэтага камітэта.

Праграма візіту вялікая і насычаная — прадугледжаны сустрэчы з кіраўніцтвам Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў, Усекітайскай федэрацыі жанчын, наведванне аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры і інш.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маршрут па крынічным краі

Маршрут па крынічным краі

Пер­шы­мі яго па­ча­лі асвой­ваць гро­дзен­скія твор­цы.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Панядзелак для Львоў — спрыяльны дзень для творчасці і новых ідэй.