Вы тут

Да +30°С і дажджы з навальніцамі прагназуюцца ў Беларусі 28 мая


Да плюс 30 градусаў і дажджы з навальніцамі прагназуюцца ў Беларусі 28 мая, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Уначы чакаецца невялікая воблачнасць і пераважна без ападкаў. Раніцай і днём — пераменная воблачнасць, пераважна па поўначы пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. У начны і ранішні час у некаторых раёнах будзе слабы туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёва-ўсходні 3-8 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 10-16 градусаў, а днём — плюс 25-30 градусаў.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.