Вы тут

Сукала: Развіццё медыяцыі становіцца адным з прыярытэтных напрамкаў


Развіццё медыятыўных і іншых прымірыцельных працэдур становіцца адным з прыярытэтных напрамкаў удасканалення правасуддзя, адзначыў старшыня Вярхоўнага Суда Беларусі Валянцін Сукала, выступаючы на адной з секцый XIX нарады старшынь Вярхоўных судоў дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, якая адбылася ў Ташкенце (Узбекістан), паведамілі БелТА ў прэс-службе ВС.


Валянцін Сукала, у прыватнасці, адзначыў, што медыяцыя сёння знаходзіць шырокую падтрымку ў цывілістычным працэсе многіх дзяржаў, у тым ліку дзяржаў — членаў ШАС.

Старшыня ВС звярнуў увагу, што ў Беларусі развіццё медыятыўных і іншых прымірыцельных працэдур таксама становіцца адным з прыярытэтных напрамкаў удасканалення правасуддзя, яго эканамічнасці і працэсуальнай эканоміі.

Ён нагадаў, што закон «Аб медыяцыі» ў рэспубліцы пачаў дзейнічаць са студзеня 2014 года. На першых этапах медыяцыя пераважна прымянялася ў сферы эканамічных спрэчак, паколькі менавіта на базе судоў эканамічнай кампетэнцыі паспяхова функцыянавала працэдура ўрэгулявання спрэчкі ў парадку пасрэдніцтва пры ўдзеле назначанага судом прымірыцеля. Сёння практычна па кожнай трэцяй справе іскавай вытворчасці, што разглядаецца ў эканамічных судах, праводзіцца прымірыцельная працэдура. Па яе выніках каля паловы спраў заканчваецца заключэннем бакамі пагаднення аб прымірэнні.

У 2019 годзе пасля маштабнай рэвізіі шэрага заканадаўчых актаў сфера прымянення інстытута медыяцыі істотна пашырылася, у тым ліку, у шлюбна-сямейных адносінах і нават у крымінальна-прававой сферы, заўважыў Валянцін Сукала.

На сёння, паводле яго слоў, медыяцыя можа быць праведзена як па-за ўзнікшай судовай спрэчкай, так і ў ходзе судовага разбору. Перайсці ў медыяцыю магчыма і ў судзе апеляцыйнай інстанцыі.

Важнай падзеяй 2024 года для беларускай прававой сістэмы стала прыняцце адзінага Кодэкса грамадзянскага судаводства. Новы працэсуальны рэгламент пашырыў спектр альтэрнатыўных спосабаў урэгулявання спрэчак, замацаваўшы магчымасць прымірэння бакоў у іскавай вытворчасці пры садзейнічанні медыятара для грамадзянскіх спраў усіх катэгорый.

Старшыня ВС адзначыў, што элементы пагаджальных працэдур з асцярожнасцю, у парадку пэўнага эксперымента, укаранёны і ў вытворчасць па вырашэнні адміністрацыйна-прававых спрэчак.

Ён адзначыў, што ўзмацненне прымірэнчай накіраванасці зніжае канфліктнасць і скандальнасць правасуддзя і здольна не толькі прывесці да трансфармацыі самой парадыгмы судовага працэсу, але і садзейнічаць фарміраванню адказнай, кансалідаванай і сталай грамадзянскай супольнасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.