Вы тут

Рыбак патануў у Петрыкаўскім раёне пры перакульванні лодкі


У Петрыкаўскім раёне рыбак патануў у старым рэчышчы Пцічы пры перакульванні лодкі, паведамляе БелТА са спасылкай на Гомельскую абласную арганізацыю АСВОД.


Работнікі Петрыкаўскай выратавальнай станцыі АСВОД 25 мая дасталі з возера (старое рэчышча ракі Пціч) цела мужчыны 1964 года нараджэння. На рыбаку не было выратавальнай камізэлькі. Ён знойдзены за 10 м ад берага, быў у ботах.

Абставіны здарэння высвятляюцца. Па папярэдняй інфармацыі, трагедыя адбылася з-за перакульвання лодкі пры рыбнай лоўлі.

«Выратавальная камізэлька — абавязковы атрыбут пры рыбалцы з лодкі. Варта памятаць, што падзенне ў халодную ваду прыводзіць, як правіла, да трагічных наступстваў. Акрамя таго, варта памятаць, што рыбалка ў стане алкагольнага ап’янення таксама часта заканчваецца няшчаснымі выпадкамі. Будзьце асцярожныя на вадзе!», — нагадалі ў абласной арганізацыі АСВОД.

Прэв’ю: з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.