Вы тут

Кулік даручыў узмацніць работу па ахове лясоў ад пажараў


Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік даручыў узмацніць работу па ахове лясоў ад пажараў на месцах, паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.


Складаная пажаранебяспечная абстаноўка захоўваецца ў лясах Беларусі. Толькі за апошнія суткі ў лясным фондзе Мінлясгаса адбылося ўжо чатыры ўзгаранні. Ачагі выяўлены ў Калінкавіцкім, Кобрынскім вопытным, Маларыцкім і Пінскім лясгасах.

Гатоўнасць лясгасаў да пажаранебяспечнага перыяду стала адной з ключавых тэм на апаратнай нарадзе, якая адбылася ў Мінлясгасе.

«Нават у паўночных абласцях – Віцебскай і Магілёўскай — сёння перадаюць да 30 градусаў са знакам плюс. Калі апошні раз быў такі май? — запытаўся міністр. — Тэхнічна на месцах усё ёсць, трэба забяспечыць толькі выразную каардынацыю і аператыўнае прыняцце кіраўніцкіх рашэнняў».

Кіраўнік Мінлясгаса заклікаў мінімізаваць у такія напружаныя дні ўдзел корпуса галоўных ляснічых у розных мерапрыемствах. Яны павінны заставацца на месцах і трымаць сітуацыю на ручным кантролі. «У існуючых умовах і дзяжурныя на месцах павінны працаваць увесь светлавы дзень: з васьмі гадзін раніцы і да дзесяці вечара. Абстаноўка цяпер вельмі няпростая», — падкрэсліў міністр.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.