Вы тут

«Белнафтахім» з 28 мая змяняе цэны на паліва


З 28 мая ўзровень гранічных рознічных цэн на аўтабензіну і дызельнае паліва на АЗС павялічваецца яшчэ на 1 капейку, паведамілі ў «Белнафтахіме».


З заўтрашняга дня паліва падаражэе на 1 капейку. Так, кошт аўтамабільнай бензіны АІ-92-К5 складзе Br2,28, АІ-95-К5 — Br2,38. Літр дызельнага паліва абыйдзецца ў Br2,38.

Пра тое, што «Белнафтахім» рыхтуецца карэктаваць цэны на маторнае паліва, паведамлялася раней. «З сакавіка 2023 года адбывалася паэтапнае зніжэнне цэн, і больш за год цэны на паліва ў краіне заставаліся нязменнымі. За гэты час выдаткі на вытворчасць нафтапрадуктаў значна выраслі. Асноўнай прычынай стаў рост каціровак на нафту. Калі ў першым квартале мінулага года гатунак нафты Urals каціраваўся ніжэй за $50 за барэль, то сёння ён перавысіў $70. За год змяніліся таксама стаўкі акцызаў на маторнае паліва», — заўважыў старшыня канцэрна «Белнафтахім». Андрэй Рыбакоў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.