Вы тут

У БелГПП растлумачылі, як у Беларусі зменіцца працэдура пацвярджэння вытворчасці прампрадукцыі


Як у Беларусі зменіцца працэдура пацвярджэння вытворчасці прамысловай прадукцыі, растлумачыў начальнік упраўлення сертыфікацыі і экспертнай дзейнасці БелГПП Мікалай Жукоўскі, паведамляе БелТА.


Саўмін унёс змены ў пастанову № 80 «Аб пацвярджэнні вытворчасці прамысловай прадукцыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» ад 14 лютага 2022 года пастановай № 361 ад 24 мая 2024 года. Гэтыя змены накіраваны на карэкціроўку і дэталізацыю патрабаванняў з улікам канструктыўных асаблівасцяў або тэхналогіі вытворчасці прадукцыі.

«Спецыялісты Беларускай гандлёва-прамысловай палаты прымалі ў свой час актыўны ўдзел у падрыхтоўцы прапаноў па ўнясенні змяненняў у пастанову. Разглядаліся прапановы, якія паступілі ў Міністэрства прамысловасці, і прапановы ад іншых арганізацый. Напрыклад, зменены патрабаванні да асобных відаў прадукцыі прыборабудавання і прамысловага абсталявання — трактароў, машыннага абсталявання для сельскай і лясной гаспадарак, пагрузчыкаў і іншых відаў прадукцыі», — адзначыў начальнік упраўлення сертыфікацыі і экспертнай дзейнасці БелГПП.

Гэтая пастанова ўвайшла ў дзеянне з 24 мая. Пры гэтым акты экспертызы, выдадзеныя да названай даты, застаюцца сапраўднымі да заканчэння тэрміну іх дзеяння. 

«Цяпер акт экспертызы, які выдаецца БелГПП, выкарыстоўваецца для ўдзелу ў працэдурах закупак, уключэння ў лізінгавыя праграмы. Сфера прымянення гэтых актаў будзе паступова пашырацца. Мы гатовы да далейшага ўзаемадзеяння, зацікаўлены ў пытаннях пацвярджэння вытворчасці прамысловай прадукцыі ў Беларусі і ўдасканалення патрабаванняў, што прад’яўляюцца да яе. Разгледзім дапаўненні пастановы № 80 і новымі відамі прадукцыі», — сказаў на заканчэнне Мікалай Жукоўскі.

Па пытаннях правядзення адпаведнай экспертызы можна звярнуцца ў БелГПП альбо яе абласныя аддзяленні.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.