Вы тут

Лукашэнка павіншаваў То Лама з выбраннем на пасаду прэзідэнта В’етнама


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў То Лама з выбраннем на пасаду прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Істотная падтрымка вашай кандыдатуры членамі Нацыянальнага сходу – сведчанне прызнання багатага жыццёвага вопыту, палітычных кампетэнцый і здольнасці ўзяць на сябе функцыі кіраўніка дзяржавы, прымаць важныя рашэнні і несці за іх адказнасць. Упэўнены, вы апраўдаеце той высокі давер, аказаны вам народам, і спадзяюся, што ў сваім шчыльным рабочым графіку знойдзеце час для нашых двухбаковых кантактаў», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў снежні 2023 года ў в’етнамскай сталіцы знаходзілася ўрадавая дэлегацыя Беларусі пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі. «Буду вельмі ўдзячны за вашу падтрымку і кантроль рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцяў у эканамічнай галіне. Разлічваем на магчымасць вітаць вас на гасціннай беларускай зямлі для ацэнкі беларуска-в’етнамскіх адносін і абмеркавання далейшых крокаў па захаванні пераемнасці пазначанага курсу паміж Мінскам і Ханоем», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў То Лама моцнага здароўя і поспехаў у ажыццяўленні прафесійных планаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.