Вы тут

Аб’ектыўны падыход і высокая ацэнка працы: намеснік міністра наведаў БДУ


Намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк праінспектаваў ход уступнай кампаніі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.


Сёння абітурыенты здаюць цэнтралізаваны экзамен, а выпускнікі мінулых гадоў — цэнтралізаванае тэсціраванне па прадмеце на выбар. 

Дзмітрый Карзюк праверыў умовы прапускнога рэжыму, аснашчэнне аўдыторый, удакладніў, якія меры прадугледжаны для падтрымкі маладых людзей, якія расхваляваліся. Яго запэўнілі: для тлумачэння пытанняў, якія ўзнікаюць у карпусах, арганізавана дзяжурства членаў камісіі. Што датычыцца медыцынскай дапамогі, пры неабходнасці яе гатовы аператыўна аказаць ва ўніверсітэцкім здраўпункце.

Размаўляючы з выпускнікамі, намеснік міністра пажадаў ім удачы, даў настаўленне імкнуцца да ведаў і дасягаць самых высокіх мэт.

— У якасці старшыні камісіі па кантролі за ходам уступнай кампаніі ў БДУ ўдзельнічаю трэці год і хачу адзначыць высокі ўзровень яе правядзення. У вну створаны ўсе ўмовы для паспяховага праходжання цэнтралізаванага экзамену. Становішча добразычлівае. Відаць, што абітурыенты таксама настроены ўпэўнена і пазітыўна, — сказаў Дзмітрый Карзюк.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.