Вы тут

Парадак арганізацыі доўгачасовага догляду за пажылымі і інвалідамі вызначылі ў Беларусі


У Беларусі вызначылі парадак арганізацыі доўгачасовага догляду пажылых і інвалідаў. Гэта прадугледжана пастановай урада ад 23 мая 2024 года № 367, якая прынята ў развіццё абноўленага закона «Аб сацыяльным абслугоўванні», паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


Згодна са скарэкціраваным законам у краіне ўкараняецца сістэма доўгачасовага догляду, які ўяўляе сабой міжведамаснае ўзаемадзеянне па аказанні грамадзянам сацыяльных паслуг і медыцынскай дапамогі. Такім чынам, як мяркуецца, будуць створаны ўмовы для максімальна магчымага падаўжэння знаходжання грамадзян, якія маюць патрэбу ў доглядзе, у звыклым спрыяльным хатнім асяроддзі.

Як растлумачылі ў Мінпрацы, доўгачасовы догляд прадугледжваецца для грамадзян, у якіх ёсць асаблівая патрэба ў старонняй дапамозе. Гаворка ідзе пра пажылых грамадзян ва ўзросце 65 гадоў і старэй і інвалідаў, якія маюць выяўленае або рэзка выяўленае абмежаванне здольнасці да самастойнага перамяшчэння, самаабслугоўвання, кантролю сваіх паводзін, якія маюць патрэбу ў адначасовым аказанні сацыяльных і медыцынскіх паслуг (медыцынскай дапамогі) дома. Запатрабаванасць доўгачасовага догляду будзе пацвярджацца заключэннем урачэбна-кансультацыйнай камісіі дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя.

У адпаведнасці з дакументам арганізацыя доўгачасовага догляду замацаваная за камісіяй, стваранай мясцовым органам улады. Таксама вызначаны функцыянал суб’ектаў міжведамаснага ўзаемадзеяння пры планаванні і рэалізацыі доўгачасовага догляду.

У дачыненні да грамадзяніна, які мае патрэбу ў доўгачасовым доглядзе, камісіяй будзе складацца індывідуальная праграма доўгачасовага догляду. З улікам стану здароўя і здольнасці да самаабслугоўвання мерапрыемствы індывідуальнай праграмы догляду могуць карэктавацца.

У Міністэрстве дадалі, што для разгляду пытання аб арганізацыі доўгачасовага догляду неабходна звярнуцца ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па месцы жыхарства або фактычнага знаходжання.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.