Вы тут

Беларусь і Алтайскі край маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў турыстычнай сферы


Беларусь і Алтайскі край маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў турыстычнай сферы. Пра гэта заявіў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Сівак падчас сустрэчы з губернатарам Алтайскага краю Віктарам Таменкам, паведамляе БелТА.


«Алтайскі край — прызнаны цэнтр адпачынку і турызму ў Расіі, уваходзіць у дзясятку лідараў. Ведаю аб вашай зацікаўленасці ў развіцці турызму з Беларуссю, у тым ліку ў распрацоўцы праграм узаемнага прыцягнення турыстаў, прасоўванні санаторна-курортнага турызму. Мы гатовыя да супрацоўніцтва ў гэтым напрамку», — сказаў Анатоль Сівак.

Аднак павелічэнне турыстычнага патоку на такую далёкую адлегласць немагчыма без арганізацыі прамых авіяцыйных зносін. «У рэгіёнах Расіі ёсць добрыя прыклады па запуску прамых рэйсаў з Мінскам. Можа, прыйшоў час і Алтайскаму краю прапрацаваць варыянт адкрыцця рэйса з Барнаўла ў Мінск і назад? Пры гэтым трэба разумець, што адкрыццё новых рэйсаў з расійскімі рэгіёнамі магчыма толькі пры іх субсідаванні рэгіянальнымі ўладамі. У сваю чаргу Нацыянальны аэрапорт Мінск гатовы прадаставіць ільготныя ўмовы па абслугоўванні бартоў. Думаю, мы будзем рухацца ў гэтым кірунку», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.