Вы тут

Іванец: Шэсць чалавек выдалілі сёння з ЦЭ за парушэнне правілаў правядзення


Цэнтралізаваны экзамен па прадмеце па выбары сёння здало 55 516 выпускнікоў 11-х класаў. Пра гэта журналістам паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец, паведамляе БелТА.


«Сёння здалі цэнтралізаваны экзамен 55 516 выпускнікоў 11-х класаў, 151 навучэнец не з’явіўся — гэта менш за 0,3% ад агульнай колькасці зарэгістраваных. Гэтая лічба істотна ніжэйшая, чым летась, гэта значыць можна сказаць, што яўка назіралася вельмі высокая. Мы прааналізавалі прычыны, па якіх маладыя людзі не з’явіліся на выпрабаванні. Большая частка не дайшла да аўдыторый альбо па прычыне хваробы, альбо ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах, у конкурсах, гэта значыць гэта ўсё паважлівыя прычыны. Такія хлопцы змогуць здаць цэнтралізаваны экзамен у рэзервовыя дні і выкарыстоўваць свой сертыфікат як для атрымання атэстата, так і для паступлення ва ўніверсітэт», — распавёў Андрэй Іванавіч.

Міністр адзначыў, што сёння актыўна працавалі не толькі супрацоўнікі, упаўнаважаныя Міністэрствам адукацыі, але і Камітэт дзяржаўнага кантролю. «Шэсць навучэнцаў былі выдаленыя з выпрабаванняў за парушэнне правілаў правядзення цэнтралізаванага экзамену. У асноўным гэта спробы спісаць, пранос мабільных тэлефонаў, шпаргалкі. Гэтыя хлопцы змогуць здаць ЦЭ толькі ў іншыя тэрміны- у жніўні, што не дазволіць ім паступаць ва ўніверсітэты, але дасць магчымасць атрымаць атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі. Гэта таксама навацыя гэтага года, таму што леташнія парушальнікі правілаў правядзення цэнтралізаванага экзамену змаглі здаць ЦЭ толькі сёлета без атрымання атэстата», — праінфармаваў ён.

На кожным пункце здачы цэнтралізаванага экзамену было забяспечана дзяжурства медыцынскіх работнікаў. І спатрэбілася яна васьмі ўдзельнікам выпрабаванняў, якія нават не змаглі прыступіць да здачы цэнтралізаванага экзамену і паскардзіліся на дрэннае самаадчуванне. Ім была аказана неабходная медыцынская дапамога, яны таксама будуць удзельнічаць у цэнтралізаваным экзамене альбо ў рэзервовыя дні, альбо ў іншыя тэрміны.

«Усе пункты здачы цэнтралізаванага экзамену правяраліся ўчора да позняга вечара. У першую чаргу рабіўся акцэнт на тых аўдыторыях, якія былі размешчаны на сонечным боку, каб было створана неабходнае зацямненне, каб быў выкананы пітной рэжым. Скаргаў ад хлопцаў не паступала», — канстатаваў Андрэй Іванец.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.