Вы тут

Больш за 488 тыс. выпадкаў захворвання на ліхаманку дэнге зафіксавана з пачатку года ў Аргенціне


За першыя 5 месяцаў бягучага года ў Аргенціне было выяўлена больш як 488 тыс. выпадкаў інфіцыравання ліхаманкай дэнге, што ў 3,35 раза больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамляе Сіньхуа са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя краіны.


Па дадзеных Нацыянальнага эпідэміялагічнага бюлетэня міністэрства, за першыя 20 тыдняў года было зарэгістравана 488035 выпадкаў заражэння.

Найбольшая колькасць хворых у цэнтральным рэгіёне, за ім ідуць паўночна-заходні і паўночна-ўсходні рэгіёны. Ліхаманка выяўлена ў жыхароў у 19 з 24 акруг краіны і ў гэтым сезоне стала прычынай 343 смяротных зыходаў.

Сімптомы дэнге ўключаюць падвышаную тэмпературу, болі ў цягліцах ці суставах, млоснасць і з’яўленне сыпу.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.