Вы тут

Лукашэнка адзначыў уражальныя вынікі эканамічнага развіцця і поспехі Азербайджана на міжнароднай арэне


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева і ўсіх азербайджанцаў з Днём Незалежнасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Сваё галоўнае свята ваша краіна сустракае ўражальнымі вынікамі эканамічнага развіцця і поспехамі на міжнароднай арэне, дасягнутымі дзякуючы праводзімаму Вамі курсу на пабудову незалежнай, суверэннай дзяржавы», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«З цеплынёй успамінаю нядаўні візіт у дружалюбны Азербайджан, у ходзе якога ў даверным і канструктыўным ключы мы абмеркавалі шырокі спектр важных для нас пытанняў, — адзначыў Кіраўнік дзяржавы. — Вынікі змястоўных перагавораў пацвердзілі высокі ўзровень стратэгічнага партнёрства, прадэманстравалі значны патэнцыял шматграннага ўзаемадзеяння Мінска і Баку».

Прэзідэнт Беларусі пажадаў Ільхаму Аліеву і яго сям’і добрага здароўя, шчасця і дабрабыту, а брацкаму азербайджанскаму народу — міру і працвітання.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.