Вы тут

Свята дзяцінства пройдзе ля Нацыянальнай бібліятэкі 31 мая


Свята дзяцінства, прымеркаванае да Міжнароднага дня абароны дзяцей і заканчэння навучальнага года, збярэ мінчан і гасцей сталіцы на вялікай адкрытай пляцоўцы каля Нацыянальнай бібліятэкі 31 мая ў 14:00, паведамляюць «Минск-Новости».


Гасцей парадуе яркая канцэртная праграма з вядомымі артыстамі і запальнымі нумарамі. Запрошаны творчая майстэрня эстраднага мастацтва «Хвілінка», гранд-студыя Malinovka by Spamash, Іван Зданюк, гурты AURA і «Правакацыя», Міхайліна Хвесюк, вакальная студыя «Нясумны ўзрост», Ангеліна Ламака, тэатр эстраднай песні «Сябрынка» і многія іншыя.

Увогуле на пляцоўцы будзе арганізавана 9 раённых інтэрактыўных зон: майстар-класы, выставы, фотазоны, аквагрым. На свяце будзе працаваць інтэрактыўны цір «Блік», для гледачоў пройдзе паказальнае выступленне спецыялістаў-кінолагаў, разгорнуцца выставы аўтатранспарту, спецыяльных сродкаў.

Свае інтэрактыўныя пляцоўкі адкрыюць Мінскае гарадское ўпраўленне МНС, АМАП і ДАІ.

Прэв’ю: з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.