Вы тут

Саўмін пастанавіў унесці змены ў заканадаўства, якое рэгулюе дзяржзакупкі


Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 мая 2024 года нумар 371 прадугледжана ўнесці некаторыя змяненні ў шэраг пастаноў, якія датычацца закона ад 13 ліпеня 2012 года нумар 419-З «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)», а таксама Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 красавіка 2022 года нумар 136 «Аб органе дзяржаўнага кіравання ў сферы лічбавага развіцця і пытаннях інфарматызацыі». Адпаведны дакумент размешчаны на Нацыянальным інтэрнет-партале, паведамляе БелТА.


Дакумент прадпісвае ўнесці змены ў пастанову ад 2019 года, якая вызначае пералік суб’ектаў, якія не могуць удзельнічаць у дзяржаўных закупках.

Так, паводле абнаўлення, у дзяржзакупках не могуць прымаць удзел фізічныя асобы, якія маюць нязнятыя або непагашаныя судзімасці за ўчыненне злачынстваў супраць уласнасці і парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці, да якіх, у прыватнасці, адносяцца махлярства, адмыванне атрыманых злачынным шляхам даходаў і падатковае махлярства, а таксама злачынстваў. супраць інтарэсаў службы, у тым ліку хабарніцтва.

Згодна з дакументам, удзельнікі дзяржаўных закупак не павінны ўключацца ў пералікі фізічных і юрыдычных асоб, арганізацый і фарміраванняў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.