Вы тут

У МНС папярэдзілі аб небяспецы ў сувязі з высокай тэмпературай і навальніцамі


У МНС папярэдзілі аб небяспецы ў сувязі з высокай тэмпературай і навальніцамі, паведамляе прэс-служба МНС.


Як адзначылі ў ведамстве, сёння месцамі, пераважна па паўночнай палове краіны, чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах максімальная тэмпература паветра дасягне 30 градусаў цяпла.

У сувязі з гэтым узнікае шэраг фактараў небяспекі. У МНС папярэдзілі аб магчымасці адключэння электрычных падстанцый і электраэнергіі ў населеных пунктах, узнікненні лясных пажараў, а таксама пажараў у жылых і вытворчых будынках. Таксама ў ведамстве адзначылі, што павялічваецца верагоднасць цеплавых удараў, можа адбыцца дэфармацыя асфальтавага пакрыцця, а таксама ўзрасці колькасць ДТЗ.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.