Вы тут

Больш за 2 тыс. чалавек застаюцца пад заваламі пасля апоўзня ў Папуа-Новай Гвінеі


Больш за 2 тыс. чалавек застаюцца пад заваламі пасля апоўзня ў Папуа-Новай Гвінеі. Аб гэтым інфармуе ТАСС, спасылаючыся на звесткі радыё Radio New Zealand.


Фота rnz.co.nz

Як паведамлялася, маштабны апоўзень сышоў на сельскія населеныя пункты Каакалам і Ямбалі 24 мая. Спецыялісты ацэньваюць яго, як самы буйны за апошнія шэсць гадоў.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага цэнтра па барацьбе са стыхійнымі бедствамі, у інцыдэнце лічацца загінулымі 670 жыхароў вёскі Ямбалі. Адзначаецца, што яшчэ каля 2 тыс. грамадзян застаюцца пад заваламі. Траіх чалавек супрацоўнікам экстранных службаў удалося знайсці жывымі, целы яшчэ шасцярых дасталі з-пад разбураных будынкаў. Пад слоем грунту і камянёў таўшчынёй ад шасці да васьмі метраў застаюцца не менш за 150 жылых дамоў.

Афіцыйныя асобы адзначаюць, што сітуацыя ў гарах, каля падножжа якіх размешчаны населены пункт, застаецца няўстойлівай. Апоўзень прадаўжае павольна сыходзіць, ствараючы пастаянную небяспеку для ратавальнікаў і жыхароў рэгіёна, якія выжылі. Жыхары 250 дамоў, размешчаных у наваколлі месца інцыдэнту, былі эвакуіраваны.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.