Вы тут

Бяляеў: Лічбавыя пляцоўкі становяцца асноўным полем інфармацыйнай прысутнасці для моладзі


Тэндэнцыі развіцця медыяпрасторы такія, што для моладзі лічбавыя пляцоўкі становяцца асноўным полем інфармацыйнай прысутнасці. Аб гэтым заявіў дэкан факультэта журналістыкі БДУ Аляксей Бяляеў перад пачаткам Форума медыйнай супольнасці Беларусі, паведамляе БелТА.


«Сёння медыясфера развіваецца ў тым ліку з тэхнічнага пункту гледжання. Мы бачым, што ёсць перакос у бок карыстання лічбавымі платформамі, сацыяльныя сеткі і іншыя пляцоўкі становяцца галоўнымі пляцоўкамі атрымання інфармацыі. І мы павінны займаць там сваё месца, канкурыраваць з нашымі апанентамі», — сказаў Аляксей Бяляеў.

Дэкан журфака БДУ таксама адзначыў, што беларускія СМІ дастаткова паспяхова гэта робяць. Важную ролю ў гэтым адыгрываюць кадры. «Не сакрэт, што людзі сярэдняга і старэйшага пакаленняў з некаторым недаверам і няўменнем прысутнічаюць на лічбавых пляцоўках. І выкарыстанне гэтых пляцовак для іх з’яўляецца другарадным», — падкрэсліў ён.

У той жа час, звярнуў увагу Аляксей Бяляеў, моладзь «нараджаецца з мабільным тэлефонам у руках», і для маладых людзей лічбавыя пляцоўкі з`яўляюцца асноўным полем інфармацыйнай прысутнасці.

«Разам з тым, моладзь павінна быць патрыятычна настроенай, гэта павінны быць сапраўдныя грамадзяне. Бо журналістаў не так шмат, і факультэт журналістыкі БДУ рыхтуе ў нейкім сэнсе адзінкавых спецыялістаў, — канстатаваў дэкан журфака БДУ. — І кожны малады спецыяліст, якога мы выпускаем, павінен быць паўнацэнным удзельнікам медыясупольнасці, мець усе неабходныя кваліфікацыі. Таму мы зрабілі стаўку на ўніверсалізацыю журналісцкай адукацыі. Але мы ўлічваем і інтарэсы нашых студэнтаў».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.