Вы тут

Лукашэнка патлумачыў, навошта патрэбен ідэалагічны фільтр у медыясферы


У Беларусі неабходна сканцэнтравацца на фарміраванні нацыянальнага інфармацыйнага стылю вяшчання. Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на Форуме медыйнай супольнасці Беларусі, перадае БелТА.


«Нам трэба фарміраваць нацыянальны інфармацыйны стыль вяшчання, павялічваючы долю вытворчасці ўласнага якаснага, канкурэнтаздольнага прадукта», — арыентаваў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што не заклікае адмовіцца ад замежнага кантэнту. «Але ўсё, што мы купляем, павінна адпавядаць нашаму ладу жыцця, традыцыям, культуры, менталітэту. Як мінімум мы не павінны засмечваць свой эфір крывавымі, амаральнымі і пошлымі сюжэтамі. Гаварыў ужо аб гэтым. Патрэбны ідэалагічны фільтр, бо страцім моладзь», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.