Вы тут

Кіраўнік МЗС Венгрыі наведае з рабочым візітам Беларусь


Міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта наведае 29 мая з рабочым візітам Беларусь. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.


Фота: БелТА

У Мінску Петэр Сіярта сумесна з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Алейнікам у якасці сустаршынь правядуць 12-е пасяджэнне міжурадавай беларуска-венгерскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.

«Плануецца абмеркаваць шэраг прыкладных гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных пытанняў. У фокусе работы будуць тэмы ўзаемадзеяння ў сферах энергетыкі, сельскай гаспадаркі, прамысловай кааперацыі, аховы здароўя, фармацэўтыкі, будаўніцтва, спорту, турызму, адукацыі і навукі. Напярэдадні пасяджэння камісіі пройдуць сустрэчы рабочых груп», — расказалі ў прэс-службе МЗС.

У час візіту таксама запланавана правядзенне бізнес-форуму, які адкрыюць кіраўнікі МЗС Беларусі і Венгрыі.

У ходзе знаходжання Петэра Сіярта ў Мінску таксама адбудуцца перагаворы міністраў замежных спраў у вузкім і пашыраным складах.

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.