Вы тут

Моластаў: Мы цэнім і памятаем подзвіг герояў-пагранічнікаў


Беларусы цэняць і памятаюць подзвіг герояў-пагранічнікаў. Аб гэтым журналістам расказаў старшыня Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Канстанцін Моластаў пасля ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да манумента Перамогі, перадае БелТА.


Фота: БелТА

У Мінску ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню пагранічніка, традыцыйна стартавалі з ускладання кветак да памятнага знака «Вартавым граніцы ўсіх пакаленняў» на сталічнай вуліцы Талбухіна. Пасля афіцэры часцей і арганізацый Мінскага гарнізона, курсанты і ветэраны пагранічнікі на чале са старшынёй Дзяржпагранкамітэта генерал-маёрам Канстанцінам Маластавым усклалі кветкі да манумента Перамогі.

«Сёння ўся наша краіна адзначае 106-ю гадавіну ўтварэння Пагранічных войскаў органаў пагранічнай службы. Мы цэнім і памятаем подзвіг герояў-пагранічнікаў, якія склалі галовы ў барацьбе з фашызмам. Сёлета 29 красавіка падпісаны Указ Прэзідэнта, згодна з якім пагранічнай заставе Пінскага пагранічнага атрада было прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Аляксея Лапаціна. Гэта яшчэ раз падкрэслівае, што мы памятаем сваіх дзядоў, якія адстаялі нашу незалежнасць. неба над галавой», — рэзюмаваў Канстанцін Моластаў.

Далей пешая калона накіравалася да Вострава Мужнасці і Смутку, каб аддаць даніну памяці тым, хто выконваў інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане. У Дзень пагранічніка вайскоўцы па традыцыі наведваюць памятныя мясціны разам з саслужыўцамі і блізкімі. Урачыстыя мерапрыемствы 28 мая праходзяць ва ўсіх падраздзяленнях органаў пагранічнай службы.

Выбар рэдакцыі

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Кіно

Яўген Арэндарэвіч: «Не ўсё ў кіно вызначаецца грашыма і эканамічнай выгадай»

Яўген Арэндарэвіч: «Не ўсё ў кіно вызначаецца грашыма і эканамічнай выгадай»

Хто і як павінен вызначаць дух беларускага кіно?