Вы тут

Лукашэнка ацаніў паспяховасць беларускіх СМІ


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час выступлення на Форуме медыйнай супольнасці Беларусі ў Магілёве ацаніў паспяховасць айчынных сродкаў масавай інфармацыі, перадае БелТА.


«Вы ведаеце, я глыбока пагружаны ў спецыфіку працы СМІ. Бачу і рух, і недахопы, і прагрэс. Мне дакладваюць, што сур’ёзна перабудавана сістэма падрыхтоўкі нашых будучых журналістаў з акцэнтам на практычную дзейнасць. Да працэсу навучання прыцягнуты нашы масцітыя журналісты. Гэта правільна. Трэба ўзмацняць пул аднадумцаў, рыхтаваць паслядоўнікаў. На аснове праўды», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што традыцыйныя СМІ пашыраюць сваю прысутнасць у найбольш папулярных сегментах інфармацыйнай прасторы. З’явіліся цікавыя аўтарскія, аналітычныя, забаўляльныя праекты, што важна — папулярныя і вядомыя за мяжой.

«Новы імпульс развіцця атрымала рэгіянальная прэса. Мы пайшлі па шляху стварэння медыяхолдынгаў. Гэта дазволіла асучасніць многія выданні, умацаваць творчы і тэхнічны патэнцыялы. Працу ў гэтым напрамку будзем працягваць, калі вы з гэтым згодны. Але вы ведаеце, адзіны вымяральнік паспяховасці любога сродку масавай інфармацыі — цікавасць аўдыторыі. А тое, што вас актыўна глядзяць, слухаюць, чытаюць, у тым ліку і заўзятыя апаненты, цытуюць дэструктыўныя рэсурсы, — гэта поспех, і ён відавочны. Вы сёння фарміруеце парадак дня», — звярнуў увагу Прэзідэнт.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.