Вы тут

Валянцін Елізар’еў развітаўся з Вялікім тэатрам


У Вялікім тэатры Беларусі паведамілі, што Валянцін Елізар’еў сышоў на заслужаны адпачынак. Ён сам падцвердзіў гэтую інфармацыю на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках, адзначыўшы: «Сёння я пакінуў пасаду мастацкага кіраўніка Вялікага тэатра Беларусі, у якім я працаваў з 1973 года. 


Фота Вялікага тэатра Беларусі

З гэтым тэатрам звязаны мае найвялікшыя творчыя ўзлёты і перамогі. Я ўдзячны лёсу, што мне выпала такое шчасце стаяць разам з вамі ля вытокаў адраджэння Вялікага тэатра! Велізарная мая падзяка і мая любоў да людзей, якія шмат гадоў былі побач са мной — артыстам балета, оперы і хору, музыкам, дырыжорам, рэжысёрам, рэпетытарам, памочнікам рэжысёра, працаўнікам сцэны, касцюмерам, грымёрам, бутафорам, дэкаратарам, мастакам, білецёрам, тэхнічным работнікам, гаспадарчым службам — усім, хто штодзень працаваў разам са мной на карысць нашага тэатра і краіны. Асаблівая любоў і падзяка маім гледачам!»

Яшчэ нядаўна мы адзначалі перанальны і творчы юбілей народнага артыста СССР і Беларусі Валянціна Елізар’ева: 50 гадоў у тэатры, праца на беларускі балет, які за гэты час злучыўя з іменем славутага харэографа. Між іншым, славу яны напрацоўвалі разам: дзякуючы пастаноўкам Елізар’ева тэатр, куды ён прыйшоў працаваць у 1973 годзе, набыў імідж наватарскага і прасунутага калектыва менавіта ў частцы харэаграфіі. Гэта было яшчэ за савецкім часам, калі з наватарствам было вельмі складана. Унёсак Елізар’ева ў развіццё беларускага балета насамрэч велізарны. Ён здолеў стварыць брэнд пад назвай «беларускі балет» яшчэ ў ХХ стагоддзі. 

Напачатку ХХІ стагоддзя лёс славутага харэографа нечакана зрабіў катастрафічную пятлю: прыйшлося пакінуць тэатр, некалькі гадоў жыць па-за ім і зноў вярнуцца — ужо ў новай якасці. Але ставіць балеты харэограф працягваў будучы мастацкім кіраўніком тэатра: рабіў прэм’еры класікі і аднаўляў на сцэне свае легендарныя спектаклі. Беларусь, куды ўраджэнец Азербаджана прыехаў, атрымаўшы адукацыю ў Расіі, стала яго роднай краінай, дзе Валянцін Мікалаевіч рэалізаваўся здолеў увасобіць творчыя мары. Таму яшчэ адна падзяка ад яго: за шчасце многія гады тварыць на гэтай сцэне і магчымасць рэалізавацца як мастаку.

«Мастацтва — гэта вельмі вялікая частка душы кожнага народа, і праз яго самавыяўленне ў мастацтве пра народ можна шмат чаго даведацца, — адзначыў Валянцін Елізар’еў. — Усе базавыя каштоўнасці засталіся з часоў антычнага тэатра. Проста кожная эпоха па-новаму на іх глядзіць...» 
Так, можна сказаць, што ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі была адмысловая эпоха, якая праходзіла пад знакам Елізар’ева. Цяпер новы час, новая прыходзяць новыя людзі, з іншым бачаннем творчасці — відавочна, мастацкі кіраўнік тэатра адчуў новую рэальнасць. А ёсць яшчэ рэальнасць гледачоў, якія ўжо спрабавалі балет без Елізар’ева — прызвычаіцца, што гэта можа быць, хутчэй за ўсё не атрымаецца лёгка. Але ён так ці інакш застаецца ў тэатры: яго спектаклі жывуць на гэтай сцэне. 

Цяжка ўявіць, што ў яго на сэрцы, але такія словы могуць належыць чалавеку, які працягвае перажываць за справу: «Я ўдзячны лёсу за кожны пражыты ў тэатры дзень. Сваё жыццё я прысвяціў Вялікаму тэатру Беларусі, і я хацеў бы, каб гэты тэатр квітнеў і быў напоўнены творчасцю!» 

Ларыса ЦІМОШЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.