Вы тут

Каша-хвілінка: карысны прадукт ці адходы вытворчасці?


Аўсянку-хвілінку раскрытыкавалі некаторыя нутрыцыёлагі. Маўляў, гэта зусім не тая класічная аўсянка, а сурагат і адходы з мукамольных заводаў.


Фота pexels.com

Але шкодная каша толькі ў галаве ў тых, хто складае такія небыліцы, крыўдуе на фабрыкі, дзе гатуюць аўсяны фастфуд. Бо тэхналогія гатавання звычайнага геркулесу, які трэба 15 хвілін варыць у каструлі, а потым яшчэ настойваць, і кашы-хвілінкі амаль не адрозніваюцца. Спачатку любыя крупы тройчы чысцяць ад бруду, пяску, рэштак казурак, насення пустазелля і шалупіны. А затым параць у вялізнай лазні. Працэс прапарвання адбываецца пры тэмпературы да 100 градусаў.

Прапарваюць крупы, па-першае, каб знішчыць фермент пад назвай ліпаксігеназа, які акісляе тлушчы, насычаючы будучую кашу горкім смакам, а па-другое, каб будучыя шматкі атрымалася распляскаць.

І менавіта ў дэталях гэтага працэсу розніца паміж гатаваннем звычайнага геркулесу традыцыйнага варэння і кашай хуткага прыгатавання. Шматкі «Геркулес» маюць ступень плюшчэння 0,8-0,9 міліметраў. А шматкі маментальнага прыгатавання, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці каш маментальнага прыгатавання, — 0,2–0,4 міліметра.

Гэта значыць, у больш тонкіх шматках грубыя часцінкі збожжа дробняцца на куды драбнейшыя, таму праварваюцца затым нашмат хутчэй. Вось і ўся тонкасць.

Зрэшты, ёсць і другі спосаб гатавання, і ён ператварае кашу ў куды менш карысны перакус. Аўсяныя крупы, перад тым як распляскаць, добра шліфуюць, саскрэбваючы карысныя цвёрдыя абалонкі.

Таму, калі хочацца перакусіць максімальна карыснай кашай, на пакаваннях варта шукаць надпісы накшталт такой — «неапрацаваныя злакі». А фармулёвак накшталт «шліфаванае збожжа» варта пазбягаць. Пры гэтым шкоднымі такія кашы-хвілінкі назваць нельга.
Кашы, якія не патрабуюць варэння, — гэта бяспечны і якасны прадукт. Акрамя таго, вынікі лабараторных выпрабаванняў абвяргаюць міф аб тым, што ў гэтых кашах не захоўваюцца вітаміны, мікра- і макраэлементы.

Дадаткі ў іх таксама бяспечныя, а некаторыя нават карысныя, напрыклад, кавалачкі сублімаваных яблыкаў, клубніц, маліны.

Алена КРАВЕЦ 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якія меры прымаюцца, каб не дапусціць трагедый на чыгунцы?

Якія меры прымаюцца, каб не дапусціць трагедый на чыгунцы?

Карэспандэнты «Звязды» адправіліся ў рэйд разам з супрацоўнікамі МУС.

Грамадства

Як не заблукаць у лесе і што рабіць, калі гэта адбылося?

Як не заблукаць у лесе і што рабіць, калі гэта адбылося?

Каб «ціхае паляванне» не стала пошукавай аперацыяй.