Вы тут

Мінск прыме Адкрыты чэмпіянат Саюзнай дзяржавы па фехтаванні


У сталічным Палацы спорту адбудуцца міжнародныя спаборніцтвы па фехтаванні «Адкрыты чэмпіянат Саюзнай дзяржавы», паведамляе БелТА.


Спаборніцтвы з удзелам наймацнейшых беларускіх і расійскіх фехтавальшчыкаў пройдуць з 29 мая па 5 чэрвеня. На чэмпіянаце будуць разыграны 12 камплектаў узнагарод — па два індывідуальныя і камандныя ў кожным відзе зброі. У першы і другі дні турніру гледачоў чакаюць паядынкі шаблістаў, з пятніцы па нядзелю ў Палацы спорту будуць змагацца шпажысты, а ў пачатку наступнага тыдня праграму турніру завершаць рапірысты. Старт спаборніцтваў штодня запланаваны на 10: 00, уваход на трыбуны вольны.

На леташнім адкрытым чэмпіянаце Саюзнай дзяржавы па фехтаванні, які таксама праходзіў у Мінску, практычна ўсе медалі забралі прадстаўнікі Расіі. Адзіным прызёрам турніру з Беларусі стаў шпажыст Марк Сіманенка, які заваяваў срэбра ў асабістым першынстве.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.